Previous Entry Share Next Entry
Рыхтуемся змагацца з апазіцыяй
ihardrako
 Думкі і развагі блогера падчас сустрэчы з Уладзімірам Някляевым і пасля яе.

             
               Уладзімер Некляеў сустракаўся з блогерамі, а некаторыя з блогераў (і сярод такіх я) упершыню сустрэлі Някляева. Было гэта – не скажу дзе, бо таму, хто ведае дзе, гэтая інфармацыя залішняя, а таму, хто не ведае, не думаю, што ведаць неабходна. Пра час скажу: а 19 гадзіне 6 кастрычніка. Паэту… Прабачце… Прэтэндэнту на прэзідэнцкую пасаду задавалі пытанні – ён на іх адказваў. Некалькі разоў ягоную думку ўдакладняла спадарыня Навумава. Кіраўнік ініцыятыўнай групы спадар Дзмітрыеў, які напачатку сустрэчы выконваў ролю мэдыятара, напрыканцы яе пачаў таксама шмат чаго казаць прысутным. І неяк так сталася, што, падтрыліваючы адзін аднаго, спадары Някляеў і Дзмітрыеў, так бы мовіць, “падселі” на шчырасць. Ну, можа быць, не самую шчырасць, а на словы шчырасці. Толькі што не бажыліся, а так выдавалі (сп. Някляеў па-беларуску, сп. Дзмітрыеў часцей па-расейску): “каб не пакрывіць душой”, “скажу вам честно”, “не буду хлусіць перад вамі”, “
я сейчас расскажу вам, как это было на самом деле, “мушу прызнацца”, буду с вами предельно откровенным”. Словам, рыторыка адпавядала назве кампаніі. Але, паўтаруся, гэта ўжо было бліжэй да фіналу, а ў дэбюце…

                Не хачу перадаваць усяго, што запомнілася. Мяркую, замест мяне (і значна лепей) гэта зробяць іншыя блогеры. Гэтаксама не хачу ацэньваць сп. Някляева як палітыка і яго манеру весці жывую размову са сваімі магчымымі выбарцамі і тымі, хто ўмею сваёй дзейнасцю ў інтэрнэце псаваць нервы любой больш-менш вядомай асобе, а не толькі кандыдату на прэзідэнта (пішу “кандыдата”, таму што не сумняваюся: свае 100 тыс. каманда Уладзіміра Някляева збярэ без асаблівых цяжкасцяў). 

                У паведамленнях, якія былі разасланыя блогерам арганізатарамі сустрэчы, абяцалася гутарка, гарбата/кава і печыва. Абяцанні былі нават перавыпаўненыя, на сталах яшчэ былі мандарыны, бананы і вінаград, а таксама мінералка і сокі. Нехта казаў, а нехта слухаў і гэтым часам глынаў падфарбаваны кіпень ці адрываў бубкі ад вінаградных галінак і здымаў скуру з мандарынаў. Так выйшла, што я сядзеў насупраць сп. Дзмітрыева (дарэчы, яны са спадаром Няклевым акурат перад пачаткам размовы паздымалі гальштукі, бо блогеры, зразумела, не надзелі нават строяў, і трэба было стварыць атмасферу нязмушанасці). А раніцою я ўжо сустракаў сп.Дзмітрыева (тады ён гальштук пакінуў), было гэта ў іншым офісе кампаніі “Гавары праўду”, дзе адбывалася прэзентацыя праекта “Ўлада за кратамі”, да стварэння якого я меў непасрэднае дачыненне і ў якасці “пісьменніка” (writer'а), і ў якасці рэдактара тых тэкстаў, якія складалі іншыя аўтары. Значыцца, у адзін дзень я быў у двух іпастясях. Зранку я “трымаў справаздачу” перед журналістамі як асоба, якая нясе адказнасць за пэўную частку працы ў межах кампанніі “Гавары праўда”, а ўжо ўвечар я мог бы, згуляць, калі карцела, злобнага блогера і падзяўбці паэта, які за нейкай халерай прыдумаў ісці ў палітыку. Але мне не карцела.

                У той момант, калі размова з кандыдатам пачала нагадваць базар, я сказаў сп.Дзмітрыеву : “Медыятар, займіцеся сваімі абавязкамі. Што гэта такое?” Канечне, несур’ёзна, а па-блогерску з J. Ён пагадзіўся, што нейкі парадак усё-ткі патрэбен і стаў – злёгку – кіраваць “канферэнцыяй”. І чамусьці літаральна праз некалькі секундаў у маёй памяці ўсплыла ранішняя карціна. Перад вычыма я бачу жывога сп.Дзмірыева, а ў маёй галаве сядзіць ягоны вобраз васьмігадзіннай даўніны. Я адчуваю, што ўва мне спее нейкае пытанне, адказ на якое буду даваць я, а не той чалавек, па запрашэнні якога я апыўнуўся ў той час у тым месцы.

“Вось гэта ўсё – што гэта такое?” І офіс (у які, як паведаміў сп. Някляеў, кампанія перабралася пасля скасавання дамовы з папярэднім арэндадаўцам), і размовы, якія вядуцца, і зняццё гальштукаў, і дыхтоўныя сталы, і блогеры разам з уісімі інтэрнаўтамі, што цікавяцца палітыкай, але ж у большай колькасці не маюць сапраўднага сацыяльнага апірышча, каб уплыаць на палітыку… 

                Які адказ я даў сабе?

                Буржуазнасць.

                Так, у апазіцыйным асяродку пануе буржуазнасць. І ўся рэвалюцыйнасць апазіцыі – не тое што ў выкананні кампаніі “Гавары праўду”, але нават “Хартыі’97” з яе лідэрам сп. Саннікавым – заключаецца ў крытыцы “абсалютызму”, які склаўся з-за неверагоднай прагі дзейснага прэзідэнта да таго, каб заўсёды быць прэзідэнтам. І гэтае яго нежаданне сыходзіць са сваёй пасады абумоўлівае ўнутраную палітыку. Парламент – фікцыя, свабоды слова няма, за апазіцыйную дзейнасць ці нават простую грамадскую актыўнасць могуць звольніць з працы ці забраць бізнес і г.д.  Значыцца, трэба вяртаць вяршэнства закона,  незалежнасць судоў, выкрэсліваць усе папраўкі ў Канстытуцыі, якія зрабілі амаль неабмежаванай ўладу прэзідэнта і г.д. Здаецца, пераважная большасць выбарцаў згодная з усімі такімі абвінавачаннямі ў бок цяперашняй улады і чакае зменаў. Да гэтага яшчэ дадаецца стаўленне да асобы Аляксандра Лукашэнкі: яно апісваецца ёмістым словам “абрыд”.  Плюс не самы лепшы эканамічны стан дзяржавы, і людзі не вераць, што абвешчанае ўладай павышэнне заробкаў рэальна зробіць іх багацейшымі.

                Самае цікавае, што і словы некаторых лідэраў апазіцыі наконт “павышэння дабрабыту” не знаходзяць прыдатнай глебы. Надакучылі грамадзянам абяцанкі-цацанкі! Дый самі прэтэндэнты на прэзідэнта шмат не абяцаюць, за выключэннем хіба што Яраслава Раманчука (хаця і ён усяго 600 даляраў сярэдняга заробку абаяцае і то на канец 2012 года, калі я не блытаю). Звычайна рыторыка апазіцыйных палітыкаў, не нагрувашчаная эканамічнымі тэрмінамі і выкладкамі, такога кшталту: “Правядзем рэформы, якія дазволяць зарабляць таму, хто гэтага хоча”. Так, але ж гэтага захоча і былая гаспадарчая наменклатура, і былыя чыноўнікі (яны ўжо цяпер чакаюць сапраўднай лібералізацыі, каб не намінальна праз пасады, а непасрэдна праз уласнасць быць “гаспадарамі жыцця”). А ці ж адмовяцца ад пераўтварэння ў паўнавартасных капіталістаў тыя з апазіцыянераў, што дзякуючы падтртымцы з Захаду (ці з Усходу?) вялі і вядуць жыццё салонных буржуа? Вельмі сумняваюся, што адмовяцца. Можа, толькі некаторыя, для якіх палітыка як гульня значна цікавей, чымся звычайнае акумуляванне прыбытку.

                Гэта цяпер апазіцыйныя палітыкі салідарныя з працоўнымі і незалежнымі прафсаюзамі, што кантрактная сістэма робіць з чалавека, па сутнасці, прыгоннага. Калі ж яны прыйдуць да ўлады, то будуць вымушаныя падпісваць негалосныя пагадненні не з працоўнымі калектывамі, а з тымі, хто валодае прамысловымі магутнасцямі і кантралюе фінансавыя плыні (ці ствараў і стварае ўмовы, каб яны не пазасыхалі). Такія іх паводзіны будуць выкліканыя звычайным дэфіцытам кадраў. У рэшце рэшт, мала знойдзецца такіх гаспадарчых наменклатуршчыкаў, якім можна наўпрост сказаць: “Ты сам душыў пазіцыйных актывістаў, таму ад сёння ты беспрацоўны”. 

Новай уладзе будзе патрэбная новая стабільнасць. Цяперашняя трымае стабільнасць праз  сацыяльную дамову: маўлям, мы вам працоўныя месцы і заробкі, на які ўсё-ткі можна жыць,  а таксама магчымасць весці бізнес (хай сабе і з завялікімі падаткамі і кучай залішніх папер), вы ж нам палітычную лаяльнасць (і такая стабільнасць, наягледзячы на “абрыдласць”, магчыма, цягнулася б яшчэ доўга, каб не праблемы ў экономіцы). Зрабіць тое ў новай улады не атрымаецца якраз таму, што мяняецца эканамічная кан’юнктура: пазычаць грошы з мяжой няма як, і так шмат вінаватыя крэдыторам, а з 2012 ужо трэба будзе аддаваць пазыкі. Заробкі расці не будуць (а то і будуць паніжацца), бюджэтныя выдаткі давядзецца максімальна скарачаць. Няўжо гэта спадабаецца “простаму народу”? Зразумела, не. А раты пазатыкаць не атрымаецца, бо дэмакратыя, свабода слова і сходаў, на пікет каля прахадной завода роту АМАПа не кінеш. З кім уладзе падпісваць дамову аб стабільнасці? Адаказ навідавоку – з вышэйшым менеджмэнтам і новым класам капіталістаў, якія, магчыма, на той час ужо моцна пасябруюць са сваімі калегамі з ТНК.

Такім чынам, сённяшняя наменклатура і сённяшнія апазіцыйныя лідэры, нарэшце, адкрыта створаць той самы пануючы клас, аб якім не прынята казаць уголас, каб не пачуць абвінавачанняў у марксізме і схільнасці да левіцы. Я такіх абвінавачанняў не баюся, таму сцвярджаю, што палітыка ў Беларусі пачнецца менавіта з супрацьстаяння новага пануючага класа і класа кантрактнікаў (наёмных працоўнікаў якой заўгодна прафесіі, што будуць пазбаўленыя магчымасці ўплываць на агульную эканамічную палітыку). Вось тады ў нас з’явіцца партыя ці рух, што будзе мець сапраўдны сацыяльны падмурак. І праз гэта мы – беларусы – станем сучаснымі, то бок далучанымі да вырашэння праблем, якія не абмяжоўваюца адной краінай, а зразумелыя ў кожным кутку свету. У артыкуле “Тутэйшы мусіць стаць цяперашнім” я падымаў праблему зануранасці тутэйшага ў мінулым і напрыканцы яго абяцаў даць нейкія арыенціры для выхаду з такога стану. Вось адзін з арыенціраў: разбірацца не са спадчынай “дыктатуры”, а з эксплутацыяй, якая з эканамічнай сферы наўпрост пераходзіць  у палітычную. Запытайцеся у немца ці француза, ці ёсць у іх выбары? У нас пакуль іх няма, таму што адзін чалавек ніяк не хоча спаўзаць з трона, а ў іх – таму што сістэма выбірае таго, каго трэба, незалежна ад кантрэтнай асобы. Бліжэйшым часам нас чакае менавіта такая еўрапеізацыя. Да гэтага трэба быць падрыхтаванымі. 

Я мо б і не стаў пісаць пра ўсё гэта, каб мая ацэнка беларускай апазіцыі як буржуазнай раптам не набыла моц там жа, на сустрэчы сп. Някляева з блогерамі. У нейкі момант зайшла гаворка пра тое, якая можа ўзнікнуць апазіцыя Лукашэнку ў бліжэйшай будучыні, калі цяперашні супраціў не дасягне сваёй мэты. Не памятаю, дакладна, хто і што казаў, бо казалі шмат і неяк блытана, і budzimir (блогера дазваляецца так называць) адрэагаваў на адну з рэплік сп. Дзмітрыева: “А чаму гэта не павінна быць левай апазіцыі? Напрыклад, я тады буду менавіта такой апазіцыяй”. Але ж аказалася, што сп. Дзмітрыеў не казаў слова “левая”, budzimir проста недачуў, але па рэакцыі прысутных было відаць, што і яны нешта недачулі і таму яго пытанне не падалося ім недарэчным. Сп.Дзмітрыеў пры падтрымцы сп. Някляева больш выразна выказаўся наконт таго, што ён меў на ўвазе, і болей да левіцы ніхто не вяртаўся.

А я ад выпадковага згадвання левых, якое вельмі ўдала легла на мае бздуры пра буржуазнасць, прыйшоў да наступнай высновы. Спакойнага кіравання дзяржавай тым, хто збіраецца ўсталяваць у нас “сярэднестатыстычную” парламенцкую дэмакратыю, што будзе мець сваім апірышчам новы пануючы клас, мы – грамадзяне Беларусі – абяцаць не можам. Збаўляцца ад Лукашэнкі, каб пасадзіць сабе на карак целае войска дробных “лукашэнак”, якія будуць даваць нам магчымасць балбатаць у эфіры і хадзіць на дэманстрацыі пратэсту, але пры гэтым не мяняць самой іерархіі ўпраўлення дзяржавай, – не, паважаныя сённяшнія апаненты “рэжыму”, на такую саступку можаце не разлічваць – ва ўсялякім разе асабіста ад мяне, каго б я ні падтрымліваў як кандыдата цяпер ці падчас новых выбараў, прэзідэнцкіх або парламенцкіх. 


  • 1
насамрэч вельмі цікавы і лагічны сцэнар, які лёгка ўспрымаецца і кладзецца на сітуацыю. "зріт в корень", што за клаўнадай гэтых выбараў зрабіць даволі цяжка
таму дзякуй

Па сутнасьці, цалкам згодны. Ігар, але ж і гэты твой тэкст выразна прачытваецца (можа быць прачытаны)як "Я і Апазыцыя". У буржуазыі гэтай, нават благероіднай, ёсьць мінулае, ёсьць цяпершчына і віднееца будучыня. А што ў твайго "Я"? Дзе Я было раней? Чым яно жывіцца сёньня? Прыходзіцца выбіраць паміж маласымпатычнымі знаёмымі і сымпатычным чужынцам.

Чорт яго ведае, дзе тое Я было раней!:-)
А што да іншага, Аляксей, дык тое і добра, што ў "благероіднай буржуазіі" ёсць і мінулае, і цяпершчына, і будучыня віднеецца. Я цалкам за "складаную стракатасць" грамадскага і палітычнага жыцця, таму і трымаюся на пэўнай дыстанцыі ад вызначанай плыні: дастаткова там і без мяне самавітых і грунтоўных людзей (выходзіць, што зрабіў сабе камплімент, хаця які я грунтоўны).
А за магчымае прачытанне праз "Я і Апазіцыя" - дзякуй. Вось так пішаш, забаўляючыся "крытычнай тэорыяй", і не заўважаеш, як трапляеш у пастку "бінарных апазіцый", а між тым, хацеў другога: быць простым суседам.

Я не стал бы ни критиковать ни хвалить философа за такую "отстраненность", это просто такой профессиональный признак. :)
Шучу, разумеется, но в каждой шутке есть доля шутки.

Если говорить образно, поднять голову над шеренгами склонившихся, уже готовых к началу активных действий игроков и увидеть/продумать/просчитать то, что будет в конце первого тайма, - тактически бесполезно, но весьма ценно стратегически.

К месту или не к месту, но, читая твою статью, мне помыслилось о некоем белорусском аналоге польской Солидарности. Солидарность Light. :)
Не приходила тебе такая мысль: профсоюзы (не партии-движения!) как двигатель политического реформирования?

Конечно, как оно в точности будет происходить, невозможно, но тенденция увеличения разрыва между "власть и большие деньги имущими" и остальными налицо, поэтому не надо особенно обольщаться, что после Лукашенко будет народовластие. Я уверен, что западные "товарищи" вполне себе понимают и одобряют стремление Лукашенко и Компании не делиться ни политической, ни экономической властью. Они ему все время как бы намекают (не зря же Берлускони, известный демократ, приезжал в Беларусь): "Надо глянец навести; чтобы было почти как у нас: вроде свобода, а выбираем только того, кого надо и среди проверенных своих". На этих выборах власть пытается следовать таким советам, но пока карнавально, так как нет нужных специалистов. Ну, лиха беда начала. (Неплохая мысль, по-моему, может статейку напишу о том, как "режиму" предлагается отмыться).
Что же касается Солидарности, то в старом ЖЖ у меня был текст "Партийность не имеет значения". Если продолжать эту тему, то да, партия как вождистская организация себя изжила в 20 столетии. Левые-правые - это сейчас такая условность, что и говорить об этом нечего. И во вчерашнем тексте я в скобках сразу написал: не знаю, как будет называться та новая организация - но убрал, чтобы текст был короче. То есть нужна просто социальная платформа, с которой будет звучать множество равносильных голосов. О новой организации, которая бы могла оказывать сопротивление политической и экономич. эксплуатации, в Европе рассуждают много. С "выходом в Европу" мы автоматически втянемся в этот процесс. Россия, полагаю, тоже.

Ха-ха. Автор, а в Беларуси есть капитализм?
А при раннем капитализме в Европе была демократия? Всеобщее избирательное право? Тогда почему она будет при раннем капитализме в Беларуси?

>>> Але ж аказалася, што сп. Дзмітрыеў не казаў слова “левая”

Не казаў, але падразумявалася менавіта яна. Бо гаворка ішла пра меркаваную палітычную сілу, якая ўзрасьце на барацьбе за вяртаньне "сацыяльных заваёваў".

Гэта, між іншым, можна расцэньваць як нявольнае прызнаньне, што сацыяльным заваёвам надыдзе гамовэр. А вось левай апазыцыі ня сьвеціць ад меркаванай будучай улады нічога добрага. "Нельга будзе дапусьціць яе да ўлады" - здаецца, так сказаў сп. Дзьмітрыеў, які ня думаў, што сярод прысутных могуць быць сымпатызанты гэтай меркаванай будучай апазыцыі.

Так, паверу і пагаджуся.
Бо я нешта не адразу ўцяміў увогуле, што ён кажа, мусіць няўважліва слухаў.І каб не вашае пытанне, то я б падумаў, што прыпісваю яму тое, чаго ён не меў на ўвазе. Але ж не мог я напісаць у посце, што ён менавіта прыходам гэткай апазіцыяй палохаў, якраз таму, што суняваўся, ці добра слухаў. І цяпер выходзіць, што я, нават не дачуўшы, папрок у буржуазнасці высунуў дарэчы.

Безумоўна, дарэчы.

Справядлівасьці дзеля заўважу, што калі ў выпадку перамогі права-лібэральнага кандыдата левую апазыцыю чакаюць пэўныя цяжкасьці, пры цяперашнім стане ў яе наогул няма будучыні, ды што там, яна нават нарадзіцца ня зможа.

Канечне!Цяперашняй папулісцкай уладзе сапраўдная левая апазыцыя стварала б рэальную небяспеку. Таму я і завяршаю свае "думкі і развагі" тым, што - каго б ні падтрымліваў цяпер, пасля буду супрацьстаяць яму. Беларускі "султанізм" мусіць быць ліквідаваны (аб гэтым і спрачацца няма чаго), а што да будучай сітуацыі - то трэба быць пільнымі, каб новыя "паны" не дурылі нам галаву парламенцкай дэмакратыяй, гэтай ідэалагічнай надбудовай (як сказаў бы артадаксальны марксіст) капіталістычнага базісу :-)

Для новых паноу ни Вы, ни Некляев, ни эта оппозиция не представляют никакой опасности. Потому что за вашими языками больше ничего нет, нет поддержки народа.

Кстати, в Беларуси не султанизм, а феодализм, на стадии обрушения.

От имени и по поручению капиталистического класса Тарас.:))

  • 1
?

Log in